Каб зразумець, як уздзейнічае на свядомасць і паводзіны чалавека медыятэкст, створаны з пэўнай мэтай, трэба паспрабаваць яго стварыць з такой жа самай мэтай. Прапануем медыятэксты, распрацаваныя навучэнцамі дыстанцыйнага курса «Медыяадукацыя ў школе 2016».
- Відэаролік «Мая Радзіма, мая спадчына». Стварыла Віталіна Папковіч, настаўнік пачатковых класаў, Жабінка. Спампаваць метадычны каментар (doc 72 КБ)
- Відэаролік «Асяроддзе, якое спрыяе навучанню: досвед Польшчы і Беларусі». Стварыла Святлана Локіс, барысаўская СШ № 17. Спампаваць метадычны каментар (doc 76 КБ)
- Рэкламны плакат курса «Медыяадукацыя ў школе – практыкум для настаўнікаў». Стварыла Алена Міхайлава, сідаровіцкі ВПК «Дзіцячы сад — сярэдняя школа». Спампаваць метадычны каментар (doc 406 КБ)
- Артыкул у прафесійнае выданне «Фарміраванне медыяадукацыйных кампетэнцый вучняў на ўроках хіміі» (надрукаваны ў часопісе «Біялогія і хімія», №4, 2016 г.) Напісала Алена Сеген, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. Спампаваць тэкст артыкула (doc 34 Кб)
- Відэаўрок «Жывапіс Беларусі ў 1860-я гг. – пачатку XX ст.». Стварыла Галіна Руціч, бярозаўская СШ № 1. Спампаваць метадычны каментар (doc 72 КБ)