Алеся Масюка ведаюць многія слонімцы як грамадскага актывіста, да якога яны неаднойчы звярталіся па дапамогу. Ён працаваў педагогам у Слонімскім раённым цэнтры дзіцяча-юнацкага турызму.
Сёлета ён балатаваўся ў дэпутаты ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. А 24 кастрычніка Алесь застаўся без працы. Пра тое, што сталася нагодай для ягонага звальнення, ён расказаў рэдакцыі «Газеты Слонімскай».
Мне прапанавалі паехаць у складзе дэлегацыі Хрысціянскіх дэмакратаў Беларусі з навучальным візітам у Нарвегію. Спецыфіка гуртковай працы дазваляе пры патрэбе пераносіць заняткі турыстычнага гуртка з аднаго дня на іншы.