Паступленне ў ВНУ ў адной плоскасці, а школьная праграма – у іншай

На сустрэчы дыскусійнага клуба «БГ» гаворка ішла пра сістэму адукацыі. Удзельнікі гаварылі пра загружанасць вучняў і настаўнікаў, узровень падрыхтоўкі выпускнікоў школ і магчымыя навацыі ў тэставанні.

«У школе няма дыферэнцыяцыі»

Віктар Марчук: У жніўні 2015 года Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дзеці перагружаныя. Прайшоў год. Вы як педагогі заўважылі, што нешта змянілася за год? Разгрузілі дзяцей хоць трохі ці ўсё засталося як раней?

Галіна Свентуховская: Загружанасць загружанасці розніца. Таму што ёсць дзеці, якія хочуць займацца, і ёсць тыя, якія не хочуць. Загружанасць была і ў маё вучнёўства. Проста паток інфармацыі быў у разы менш. Усё залежыць ад таго, як дзеці ўмеюць свой час правільна і рацыянальна размеркаваць.

Сёння праграмы складаней і інфармацыі нашмат больш. Але ў рэшце рэшт усё зводзіцца да такога выбітнага дакумента, які называецца СанПіН. За кошт адных прадметаў дзяцей спрабуюць разгрузіць, але нагружаюць іншымі.

Чытаць на b-g.by