Праект пазакласнай работы па стварэнні відэароліка «Мой зямляк – паэт»

Кіраўнік праекта:
м.г.н. Антон Леанідавіч МАРОЗАЎ,
дырэктар ДУА «Чачэрскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі»

Тэма: «Мой зямляк – паэт»

Мэта праекта: удасканаленне ведаў аб вядомых зямляках, ураджэнцах Чачэрскага раёна.

Задачы праекта: пашырыць веды вучняў аб вядомых зямляках; пазнаёміцца ​​з біяграфіяй ганаровага жыхара Чачэрскага раёна – Міхася Болсуна; праз прыклад вядомых землякоў спрыяць стварэнню ўмоў для самаўдасканалення дзяцей, развіццю іх камунікатыўных уменняў; садзейнічаць выхаванню павагі да гісторыі малой Радзімы, пашырэнню эфектыўнасці занятасці дзяцей у шосты школьны дзень.

Працягласць рэалізацыі праекта: верасень 2016/2017 навучальнага года.

Абсталяванне: зборнікі вершаў Міхася Болсуна, архіўныя матэрыялы газет «Чачэрскі веснік», «Гомельская праўда», інтэрв'ю з Міхасём Болсунам.

Удзельнікі праекта: вучні 8-9 класаў.

Этапы рэалізацыі праекта:

1. Падрыхтоўчы этап:

1.1. анкетаванне вучняў на тэму «Вядомыя выхадцы майго раёна»;

1.2. распрацоўка плана праекта;

1.3. зацвярджэнне праекта.

2. Асноўны этап:
2.1. рэалізацыя праекта праз правядзенне комплексу запланаваных мерапрыемстваў.
3. Заключны этап:
3.1. анкетаванне ўдзельнікаў праекта з мэтай выяўлення адмоўных і станоўчых момантаў пры рэалізацыі праекта;
3.2. правядзенне паказу створанага відэароліка.

Механізм рэалізацыі праекта: праект рэалізуецца ў ходзе збору і апрацоўкі інфармацыйных матэрыялаў, прысвечаных беларускаму паэту Міхасю Болсуну. На аснове сабраных матэрыялаў творчай групай ствараецца відэаролік, арганізуецца прэзентацыйны паказ работы, выдаецца дыск.

План рэалізацыі праекта:

№ п./п.

Мерапрыемства

Тэрмін рэалізацыі

 

1.

Збор інфармацыі з перыядычных выданняў, сеткі інтэрнэт

03.09.2016

2.

Вывучэнне творчых работ паэта Міхася Болсуна

03.09.2016

3.

Збор фотаздымкаў

10.09.2016

4.

Праца па напісанні сцэнарыя відэароліка

10.09.2016

5.

Здымка відэароліка

17.09.2016

6.

Мантаж і агучка відэароліка

17.09.2016

7.

Прэзентацыйны паказ відэароліка

24.09.2016

8.

Стварэнне дыска з відэаролікам

24.09.2016

 

Спасылка на відэаролік: https://www.youtube.com/watch?v=tbkYklYirq8