Аўтар Алена Палейка,
Пошук адказаў на пытанне “Як можна расказаць гісторыю краіны за 5 хвілін?” дазволіць засяродзіцца не толькі на сродках анімацыі з акцэнтам на мову і тэхналогіі медыя, але і навучыць мультыперспектыўнаму бачанню гісторыі.
Ідэя стварэння гэтай метадычнай распрацоўкі з’явілася пасля знаёмства з публікацыяй Анімаваныя гісторыі: як сябе бачаць Літва, Латвія, Польшча, Чэхія і Беларусь на сайце http://budzma.by/. Пазней да іх дадалася анімаваная гісторыя Украіны. (У гэтай публікацыі не будзе разглядацца анімаваная гісторыя Чэхіі, таму што гэта серыял). Таксама не знайшлі для аналізу кампактную анімаваную гісторыю Расіі (ёсць серыял, трапляюцца тэматычныя гістарычныя мультфільмы).
Ключавое пытанне “Як можна расказаць гісторыю краіны за 5 хвілін?” дазваляе засяродзіцца не толькі на сродках анімацыі, якія робяць гэта магчымым (з акцэнтам на мову і тэхналогіі медыя ў аўдыёвізуальным тэксце). Каб адказаць на гэта пытанне, неабходна ведаць ці даведацца пра гістарычныя факты, даты падзей, імёны персаналій, асноўныя паняцці.
Падчас працы над ролікамі ўзнікае неабходнасць адказаць на наступныя пытанні, якія паспрыяюць дасягненню навучальнай мэты па асваенню зместу вучэбнага прадмета:
• Чаму ўспамінаюцца менавіта гэтыя падзеі (асобы, даты і інш.)?
• Як візуалізуюцца выбраныя падзеі і персаналіі (па гістарычным крыніцам)?
• Што з пералічанага я не ведаў?
• Што ёсць у школьным падручніку, а чаго няма? Чаму?
Спампаваць метадычную распрацоўку можна тут: https://docs.google.com/document/d/1-JMcWa8O8R6P16ZKQeInqLtQsl489PptvxaTvyoBQAY/edit