Пазакласнае мерапрымства з медыяадукацыйным зместам для вучняў 9 класа
Даслала Вольга Жыткая, ДУА «Ушацкая СШ».
Мерапрыемства мэтазгодна правесці ў рамках Тыдня біялогіі, альбо як класную гадзіну ў канцы 3 чвэрці. На вывучэнне тэмы «Вітаміны» на ўроках біялогіі ў 9 класе адводзіцца 1 гадзіна. У рамках урока трэба праверыць веды па папярэдняй тэме, разглядзець дэтальна і падрабязна паняцце «вітаміны», класіфікацыю вітамінаў, іх біялагічную ролю для арганізма, прыкметы гіпа- і гіперавітамінозу, замацаваць веды і правесці кантроль атрыманых ведаў.
Як бачна, тэма вельмі карысная для жыццёвага досведу вучня. Але на ўроку наўрад ці хопіць часу, каб навучыць вучняў быць граматнымі карыстальнікамі той прадукцыі, якую нам прапануюць, без шкоды для ўласнага здароўя. Рашэнне гэтай задачы бачу ў выкарыстанні медыяадукацыі вучняў ў пазаўрочны час.
Спампаваць (docx 883.22 КБ)