Скрэтч для дзяцей па-беларуску

Скрэтч – гэта мова праграмавання і сеткавая супольнасць, дзе дзеці могуць ствараць і дзяліцца з іншымі людзьмі інтэрактыўнымі прадуктамі, такімі як гульні, мультфільмы і гісторыі. Скрэтч распрацаваны ў MIT Media Lab групай Lifelong Kindergarten для дзяцей ад 8 да 16 гадоў, але ім могуць карыстацца людзі ўсіх узростаў, у тым ліку для маленькіх дзяцей супольна з іхнымі бацькамі.

Каб выбраць беларускую мову, трэба пракруціць стартавую старонку scratch.mit.edu ўніз, да моўнага меню. Бацькі пераклалі для сваіх дзяцей найперш блокі для праграмавання. Каб іх каб пабачыць, трэба націснуць на Create ў верхнім меню.

 

А далей –  можна ствараць!