«Intex-press»: У дзвюх баранавіцкіх школах з бацькоў вучняў вырашылі збіраць грошы за ранішнікі, якія ладзяць старшакласнікі. Адукацыйныя ўстановы маюць права прадаваць квіткі на канцэрты, але пры пэўных умовах. Гэтыя школы іх не выканалі. У выніку грошы альбо вярнулі, альбо сказалі, што яны пойдуць у школьны фонд.
Пра тое, што за ўваход на навагодні ранішнік у школе трэба плаціць, напісалі бацькі ў групе Інтэкс-прэс ў сацсетцы.
Трэба здаць грошы
- Сын ходзіць у 21-ю школу. На пачатку снежня класны кіраўнік абвясціла дзецям, каб тыя запісалі ў дзённіках, што 26 снежня, у 12 гадзін, у актавай зале адбудзецца канцэрт і што ён будзе платным. Цана - 2 рублі 24 капейкі, летась мы не плацілі, - распавяла Іна, мама чацверакласніка. Яна прасіла не публікаваць яе прозвішча.
Падобная сітуацыя і ў школе №15, гэта пацвердзіла на ўмовах ананімнасці Ірына, мама чацверакласніка.
- Здаю грошы, таму што не хочацца, каб дзіця стала ізгоем у класе або на яго пачаўся нейкі ціск. Летась навагодні ранішнік каштаваў 16 тысяч рублёў (недамінаваных), сёлета класная прасіла здаць 2 рублі.
Ці маюць права? Чытаць далей на intex-press.by