Тэма «Крымінальнае права». Карупцыя

 

Вольга Саўчанка

выкладчыца Мінскага радыётэхнічнага каледжа

дысцыпліна“Грамадазнаўства”

Тэма: Карупцыя і яе уплыў на развіцце грамадства.

Каментар для настаўнікаў:

У межах вывучэння галін права разглядаецца тэма “Крымінальнае права”. Мэтазгодна падчас разгляду “карупцыі” як сацыяльнага зла, за якое прадугледжана крымінальная адказнасць, паказаць:

  • чым адрозніваецца адміністратыўнае правапарушэнне ад крымінальнага;
  • як карупцыя закранае прававыя асновы грамадства і дзяржаўныя інстытуцыі;
  • чаму карупцыя знішчае давер грамадства да існуючай ўлады, прававой сістэмы і веру асобы ў магчымасці самастойна дасягнуць поспеху, абапіраючыся на свае веды і працавітасць.

Дадзеная тэма дае шырокі спектр магчымасцяў для фарміравання медыя-інфармацыйных кампетэнцый праз выкананне заданняў рознага фармату.

Медыяадукацыйны патэнцыял:

  • праца з рознымі крыніцамі інфармацыі, пошук і знаходжанне даставернай інфармацыі;
  • аналіз і параўнанне інфармацыі з розных крыніц (як яна пададзена на розных сайтах);
  • спецыфіка работы з міжнароднымі рэйтынгавымі сістэмамі і афіцыйнымі дакументамі з прававых парталаў.

Ход занятка.

Уступнае слова выкладчыка.

У Дакладзе ААН аб міжнароднай барацьбе з карупцыяй апошняя вызначаецца як злоўжыванне дзяржаўнай уладай для атрымання карысці ў асабістых мэтах. Сярод мноства сучасных праблем праблема карупцыі з’яўляецца адной з найбольш актуальных. Чаму? Гэта магчыма ўбачыць праз этымалагічны аналіз слова “карупцыя”. Лацінскае слова carrumpere азначае псаванне, знішчэнне, подкуп, задорванне падарункамі, спакушэнне. Не здарма карупцыю параноўваюць з іржой, бо яна псуе, раз’ядае сацыяльна-эканамічныя, палітычныя адносіны ў грамадстве.

Заданне №1.

Давайце зараз даведаемся ці так гэта на самой справе? Выкарыстаўшы любы пошуковы рэсурс, знайдзіце інфармацыю пра карупцыю ў нашай краіне, адказаўшы на наступныя пытанні:

  • На якіх інфармацыйных рэсурсах магчыма знайсці інфармацыю пра карупцыю ў Беларусі?
  • Якая ацэнка даецца дадзенай з’яве і барацьбе з ёй на афіцыйным узроўні?
  • Як незалежныя інфармацыйныя рэсурсы характэрызуюць узровень барацьбы з карупцыяй у нашай краіне?
  • Якія апошнія гучныя карупцыйныя справы можна назваць?

Абмеркаванне

Праблема барацьбы з карупцыяй – не толькі нацыянальная праблема, яна мае глабальны характар. Акрамя праваахоўных органаў краіны, якія павінны займацца адпаведна іх кампетэнцыі антыкарупцыйнай дзейнасцю (пракуратура, МУС, СК, КДБ, КДК ), існуюць грамадскія арганізацыі і міжнародныя інстытуцыі, якія спецыялізуюцца на праблемах барацьбы з карупцыяй. Яны маюць вялікае значэнне менавіта таму, што ажыццяўляюць незалежны кантроль на адпаведнасць існуючай сістэмы дзяржаўнай улады антыкарупцыйным прынцыпам і нормам.

Узгадаем асобныя міжнародныя арганізацыі: падраздзяленні ААН, Сусветнага банку, Сусветнай гандлевай арганізацыі, ЕС, GRECO, Transparency Intarnational і г.д. Звяртаем увагу на апошнюю арганізацыю, таму што яна на працягу доўгага часу (з 1997 г.) займаецца складаннем рэйтынгу карумпіраванасці дзяржаў, ранжыруе іх па ІУК. Што гэта такое?

Заданне №2.

Работа з інфармацыяй з партала: https://www.transparency.org/cpi2015/

 

  1. Расшыфруйце і вызначыце што такое ІУК? Як ён складаецца?

 

  1. Якое месца займала Беларусь у рэйтынгу краін па ІУК у:

1998

2002

2006

2010

2015

  1. Вызначыце пяцёрку найменьш карумпаваных краін па ранжыру ІУК.
  1. Якую выснову Вы можаце зрабіць па гэтых дадзеных?
  1. Ці можам мы давяраць гэтаму рэйтынгу? Абгрунтаванне.

Па ходу выканання гэтага задання навучэнцам трэба распавесці пра тое што неабходна правільна фармуляваць запыт, шукаць сайты з афіцыйнай інфармацыяй, лепей выкарыстоўваць афіцыйны сайт арганізацыі, таму што вынікі даследвання могуць інтэрпрэтавацца па рознаму (у розных краінах, для розных аўдыторый і г.д.) Выкананне заданняў спрыяе развіццю крытычнага стаўлення да медыяпаведамленняў, неабходнасці пошуку першакрыніцы інфармацыі.                                                          

                                                Абмеркаванне     

Зараз даведаемся, як ўзровень карупцыі адбіваецца на грамадстве. У красавіку 2012 года ўпершыню быў падрыхтаваны рэйтынг краін па ўзроўню шчасця і задавальнення жыццём. Ен быў прымеркаваны да канферэнцыі ААН па шчасцю, якая праводзілася па рашэнню Генеральнай Асамблеі ААН. Амаль у кожнай краіне свету праводзілася апытанне інстытутам Гэлапа. Даследчыкі вылучылі шэсць асноўных крытэрыяў, якія вызначаюць узровень дабрабыту: ВУП на душу насельніцтва, сацыяльная падтрымка, уяўленне пра ўзровень карупцыі, асабістая свабода, удзел у дабрачыннасці і чаканая працягласць здаровага жыцця. Аўтары праекта лічаць, што такія даследванні дапамагаюць дзяржаўным інстытуцыям лепш разумець грамадзян і рэагаваць на іх чаканні.

Заданне №3.

  1. Зайдзіце на старонку інфармацыйна-аналітычнага парталу “Гуманітарныя тэхналогіі” http://gtmarket.ru/news/2015/04/24/7130 і вызначыце, якое месца займае Беларусь у гэтым рэйтынгу за 2015 год.
  2. Параўнайце яго з месцам у рэйтынгу ІУК.
  3. Вызначыце першую пяцёрку гэтага рэйтынгу і рэйтынгу ІУК.
  4. Зрабіце высновы, як карупцыя ўплывае на узровень шчасця і дабрабыту грамадства.

Абмеркаванне.

Як бачым, наўмыснае выкарыстанне асобамі сваіх дзяржаўных пасад, на любым узроўні, адмоўна адбіваецца на ўсім грамадстве. А як змагацца з гэтым злом? Кожная краіна прымае меры,  каб супрацьстаяць гэтай латэнтнай з’яве. На сусветным узроўні гэта “Канвенцыя ААН па барацьбе з карупцыяй”, да якой далучылася і Беларусь. Пачаць знаёмства з гэтай тэмай магчыма праз працу з афіцыйным дакументам “Законам аб барацьбе з карупцыяй”. Знайдзіце тэкст гэтага закона і выканайце наступнае заданне. Навучэнцы працуюць з парталам http://www.pravo.by/

Закон аб барацьбе з карупцыяй:

http://www.pravo.by/main.aspx?guid=12551&p0=H11500305&p1=1&p5=0

Заданне №4

  1. “Закон аб барацьбе з карупцыяй” пачаў дзейнічаць з ______________
  2. Суб’ектамі карупцыйных правапарушэнняў з’яўляюцца ___________

 

  1. Барацьба з карупцыяй грунтуецца на наступных прынцыпах ________
  2. Існуе  спецыяльнае падраздзяленне па барацьбе з карупцыяй ________
  1. Тэрмін прадстаўлення дэкларацыі об даходах і маемасці у падаткавую інспекцыю __________
  2. Пералічыце карупцыйныя правапарушэнні, абапіраючыся на закон (сваімі словамі):
  3. Хто і ў якой форме ажыццяўляе грамадскі кантроль у сферы барацьбы з карупцыяй?

Абмеркаванне, падвядзенне вынікаў

Дамашняе заданне:

Каб больш дасканала разабрацца ў гэтай тэме, прапануем самастойна прапрацаваць наступныя пытанні:

  1. Формы карупцыі
  2. Міжнародны вопыт барацьбы з карупцыяй;
  3. Асноўныя напрамкі барацьбы з карупцыяй у Беларусі.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif