Уладзімімр Катчанка,
настаўнік нямецкай мовы
Нясвіжскай гімназіі
Клас 9, Нямецкая мова
Тэма ўрока: Здаровы лад жыцця
Мэта: вучні зразумеюць і самі змогуць даказаць, што захоўваць здароўе – па сілах кожнаму
Задачы:
- удасканальваць навыкі вуснага маўлення на аснове работы з медыятэкстамі (відэаролік, тэкст);
- фармаваць уменні адрозніваць факты ад меркаванняў;
- спрыяць авалодванню вучнямі асноўнымі формамі разумовай дзейнасці (параўнанне, аналіз, прагназаванне, абагульненне) і вучыць разумоваму мадэліраванню і праектаванню.
НаШтоБуЗу (крытэрыі ацэньвання):
- патлумачу, чаму існуюць міфы аб ужыванні некаторых наркотыкаў і змагу прывесці прыклады мінімум трох
- змагу расказаць як розныя віды наркотыкаў уплываюць на асобныя органы і арганізм чалавека
- змагу растлумачыць, чаму неабходна клапаціцца аб сваім здароўі.
Ключавое пытанне: Чаму людзі паміраюць ад наркотыкаў?
Абсталяванне: экран для дэманстрацыі відэароліка, раздрукаванытэкставы матэрыял, палоскі паперы з прозвішчамі навучэнцаў для лёсавання (каб выбраць вучня, які будзе адказваць на пытанне).
Спампаваць план-канспект урока можна тут.