05.01.2017
Больш як чатыры сотні педагогаў з усёй краіны сталі ўдзельнікамі VІ Рэспубліканскага Каляднага фестывалю педагагічнага майстэрства, які адкрыўся ўчора ў Мінску. Ініцыятыва яго правядзення належыць Акадэміі паслядыпломнай адукацыі і Беларускаму педагагічнаму таварыству. Усяго на фестывалі запланавана правядзенне 77 майстар-класаў, педагагічных студый, урокаў для дарослых, практыкумаў, інтэрактыўных перапынкаў і іншых мерапрыемстваў, якія праводзяць члены Асацыяцыі настаўнікаў-метадыстаў «Імкненне» і клуба «Крыштальны журавель».
Партрэт удзельніка-выступоўцы Каляднага фестываля АПА глядзіце ў інфаграфіцы.