Lifemap: інтэрактыўнае дрэва жыцця

Lifemap – інтэрактыўнае дрэва жыцця, пабудаванае паводле таксаноміі NCBI. Рэсурс рэгулярна абнаўляецца. На гэты момант у ім 802639 цяперашніх ці колішніх біялагічных відаў з поўнай класіфікацыяй, маштабаваннем, спасылкамі на апісанні, пошукам, сувязямі і г.д. 

Усе вузлы ў дрэве інтэрактыўныя, пры двайным кліку можна ўбачыць інфармацыю (апісанне і фота з Wikipedia, калі яны там ёсць). Можна шукаць віды, выбудоўваць паміж імі шляхі.
 
На малюнку чырвонай лініяй паказана месца, дзе прыкладна шукаць Homo Sapiens.