Ролік, які абавязкова трэба паказаць на ўроках школьнікам!
Аўтар віруснага роліка «20 фактаў пра Беларусь» зрабіў беларускую версію. Больш за 35 тысяч чалавек паглядзелі на Youtube польскамоўны ролік усяго за некалькі тыдняў. Аўтар відэа Павал Супаненка — выпускнік Коласаўскага ліцэю і Кракаўскага эканамічнага ўніверсітэта — даводзіць: людзі, якія кажуць, што ў Беларусі няма чаго паглядзець, альбо сляпыя, альбо недаацэньваюць сябе.