Паважаныя калегі!
Прапануем Вам камплект метадычных матэрыялаў, які будзе карысным пры вывучэнні раздзела “Станаўленне беларускай дзяржаўнасці”.
У камплект уваходзяць 8 відэаролікаў:
- Дзяржаўныя межы Беларусі,
- Кастрычніцкія падзеі 1917 г. у Беларусі,
- Брэсцкі мір і Беларусь,
- Абвяшчэнне БНР,
- Стварэнне ССРБ,
- Падзеі савецка-польскай вайны ў Беларусі,
- Беларуская дзяржаўнасць у 1919–1920 гг. Рыжскі мір,
- Беларусь пасля Рыжскага міру.
Змест ролікаў адпавядае праграме. Іх можна прапанаваць для прагляду ў класе падчас вывучэння новага матэрыялу, або прапанаваць вучням паглядзець іх дома падчас падрыхтоўкі да ўрокаў (метад перакуленага класа).
У камплекце Вы таксама знойдзеце сцэнарыі правядзення ўрокаў. Яны зроблены ў адпаведнасці з трохфазнай мадэллю ўрока ў рамках тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення з выкарыстаннем стратэгіі актыўнай ацэнкі. Да сцэнарыяў дадаюцца ўсе неабходныя матэрыялы: картасхемы, табліцы і схемы, якія прапаноўваецца запоўніць вучням, тэксты з пропускамі, падборкі тэкстаў для арганізацыі практычнай работы і інш.
Па тэмах “Кастрычніцкія падзеі 1917 г. ў Беларусі” і “Брэсцкі мір” складзены тэст у праграме MyTest. Гэтую праграму можна спампаваць з сайта распрацоўшчыка http://mytest.klyaksa.net/htm/download/ Створаны ў гэтай праграме тэст можна з лёгкасцю экспартаваць у Word, пры гэтым пры выбары выпадковай выдачы заданнях і варыянтаў адказаў будуць атрымлівацца розныя варыянты іх чаргавання пры экспарце. Два тэкставых варыянты тэста таксама ёсць у камплекце матэрыялаў.
Зразумела, сцэнарыі ўрокаў з’яўляюцца толькі адным з магчымых варыянтаў іх правядзення. Толькі настаўнік ведае, што лепш падыходзіць для яго вучняў. Прапанаваныя матэрыялы дапамогуць зрабіць урокі больш разнастайнымі, падштурхнуць да новых ідэй, вызваляць час для творчасці. Можа, нейкія моманты, ацэнкі падзей пададуцца вам спрэчнымі. Што ж, будзе нагода арганізаваць дыскусію, падштурхнуць маладых людзей да пошуку аргументаў у абарону той ці іншай пазіцыі.
З пажаданнем задавальнення ад працы і надзеяй на супрацоўніцтва,
Святлана Сяргеева, аўтар
1. Уводны урок у тэму. "Дзяржаўныя межы Беларусі".
Cпампаваць відэаролік у фармаце mp4
Дапаможныя матэрыялы: Сцэнарый уводнага ўрока "Станаўленне беларускай дзяржаўнасці" і дадаткі.
Спампаваць у фармаце PDF
Спампаваць у фармаце DOCX
2. Кастрычніцкія падзеі 1917 г. у Беларусі,
Спампаваць ролік (mp4, 306 Mб)
Дапаможныя матэрыялы:
Сцэнарый урока "Кастрычніцкія падзеі 1917 г. ў Беларусі" і дадаткі.
Спампаваць pdf, 688 Кб
Спампаваць docx, 45 Кб
Спампаваць тэст (I Cусветная вайна, Кастрычніцкая рэвалюцыя, брэсцкі мір) doc 3,4 Mб, mtf
3. Брэсцкі мір і Беларусь
Спампаваць ролік (mp4, 314 Mб)
Дапаможныя матэрыялы:
Сцэнарый урока "Брэсцкі мір і Беларусь" і дадаткі (docx, 137 Kб)
4. Абвяшчэнне БНР
Спампаваць ролік (mp4, 241 Mб)
Дапаможныя матэрыялы:
Сцэнарый урока "Абвяшчэнне БНР" і дадаткі (docx, 47Kb )
5. Стварэнне ССРБ
Спампаваць ролік (mp4, 250 Mб)
Дапаможныя матэрыялы:
Сцэнарый урока "Стварэнне ССРБ" і дадаткі (docx, 50 Мб)
6. Падзеі савецка-польскай вайны ў Беларусі
Спампаваць ролік (mp4, 190 Mб)
Дапаможныя матэрыялы:
Сцэнарый урока "Падзеі савецка-польскай вайны ў Беларусі" і дадаткі (docx, 52 Kb)
7. Беларуская дзяржаўнасць у 1919–1920 гг. Рыжскі мір
Спампаваць ролік (mp4, 186 Mб)
Дапаможныя матэрыялы:
Сцэнарый урока "Беларуская дзяржаўнасць у 1919–1920 гг. Рыжскі мір" і дадаткі (docx, 228 Kb)
8. Беларусь пасля Рыжскага міру.
Спампаваць ролік (mp4, 83 Mб)
Дапаможныя матэрыялы:
Сцэнарый урока "Беларусь пасля Рыжскага міру" і дадаткі (docx, 45 Kb)
Таварыства беларускай школы і аўтары выказваюць шчырую падзяку Культурна-адукацыйнай фундацыі Орса-Рамана за дапамогу ў стварэнні відэаролікаў.