Класная гадзіна ў 1 класе
Тэма: Эканомія і беражлівасць у маёй сям'і.
Аўтар: Ірэна Жагло Ірэна, настаўніца пачатковых класаў СШ №19 г. Гродна
Мэта: дзеці змогуць растлумачыць, чаму трэба эканоміць энергію і ваду, навошта трэба берагчы прыроду, сфармулююць правілы эканоміі, якія паказаны ў мультфільме.
Фармаванне медыякампетэнтнасці: дзеці навучацца аналізаваць мультфільм, зразумеюць, што адну і тую ж думку можна перадаць па-рознаму: словамі, малюнкамі, дзеяннямі мультыплікацыйных герояў. Перакладуць мову мульціка на мову слоў.
Задачы:
матываваць і далучаць малодшых школьнікаў да па энерга- і рэсурсазберажэння;
выхоўваць беражлівасць, гаспадарлівасць, эканомнасць;
фарміраваць вопыт экалагічна арыентаваных паводзінаў пры дапамозе прагляду і аналізу мультфільма;
вучыць выказваць сваё меркаванне, даваць ацэнку паводзінам герояў мультфільма,
паказаць асновы кінамовы.
Абсталяванне: мультфільм «Энергію трэба эканоміць» (https://www.youtube.com/watch?v=9KCxIoGpQek)
Рознакаляровыя пялёсткі для рэфлексіі.
Спампаваць план правядзення класнай гадзіны на рускай мове (docx)