Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч 13 лютага выступіла ў Мінску на канфэрэнцыі «Медыя Беларусі: выклікі і шанцы». Вось некаторыя яе выказванні пра адукацыю.
Зьміцер Бартосік паехаў у маю вёску і запісаў настаўнікаў. І гэта, канечне, жах, то яны думаюць.. Нібыта «Абама патэлефанаваў у швэдзкі камітэт і я здрадзіла радзіме». Вы можаце сабе ўявіць, што такія настаўнікі вучаць дзяцей?! І яны вучылі нас. Гэта катастрофа. Адукацыя — самае слабае нашае зьвяно.
[Да моладзі] Не такія вы несавецкія, як вам падаецца. Вас вучылі савецкія настаўнікі па савецкіх падручніках. Усё нашае беларускае жыцьцё пранізанае савецкімі паняткамі... Мне не здаецца, што вы такія свабодныя... Вы яшчэ не заявілі сябе як сілу, якая возьме на сябе адказнасьць за дзяржаву. Вас няма як сыстэмы перакананьняў
Калі б я была прэзыдэнтам, я б пастаралася зразумець, што такое грамадзтва. Даць свабоду — газэтам, часопісам выбарам. Каб нарэшце мы зразумелі, хто мы. Бо мы ня ведаем, хто мы. Мы ведаем толькі, наколькі ўлада ўсё заціснула... Маё падазрэньне: людзі разумнейшыя за ўладу і апазыцыю.
Будзем верыць у «эфэкт травы». Людзі, якія маюць цяпер уладу, яны шмат што могуць зрабіць. Але спыніць час яны дакладна ня могуць.
Мы з вамі дажывем, што Лукашэнка загаворыць па-беларуску і надзене вышыванку. Пачакайце. Больш нічога не застанецца.
Толькі цяпер, калі прайшло дваццаць з чымсьці гадоў, дзеля Валодзі Арлова краму закрылі на гадзіну пазьней, бо было столькі жадаючых купіць ягоную кнігу. Вельмі часта вышыванкі на вуліцах, беларуская мова пасярод моладзі. І, дарэчы, гэта ня вельмі падхоплена дэмакратычнымі рухамі, бо, думаю, імі кіруюць людзі прыблізна майго ўзросту, якія не перайшлі ў эпоху іншага думаньня.
У Лукашэнкі раней было болей шанцаў, ён больш валодаў масавай сьвядомасьцю. Цяпер ён ужо пастарэў, энэргетыка ўпала, і народ паразумнеў.
Больш чытаць на http://www.svaboda.org/