«Кастрычніцкія падзеі 1917 г. у Беларусі»

Гісторыя Беларусі, 10 клас. Другі ролік з камплекта метадычных матэрыялаў для раздзела «Станаўленне беларускай дзяржаўнасці».

У камплект уваходзяць 8 відэаролікаў а таксама сцэнарыі правядзення ўрокаў. Яны зроблены ў адпаведнасці з трохфазнай мадэллю ўрока ў рамках тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення. Да сцэнарыяў дадаюцца ўсе неабходныя матэрыялы: картасхемы, табліцы і схемы, якія прапаноўваецца запоўніць вучням, тэксты з пропускамі, падборкі тэкстаў для арганізацыі практычнай работы і інш.

Cпампаваць відэаролік у фармаце mp4, дапаможныя матэрыялы: сцэнарый уводнага ўрока «Кастрычніцкія падзеі 1917 г. у Беларусі», дадаткі і тэст можна тут: https://nastaunik.eu/node/15396

Стваральнікі ролікаў удзячныя за дапамогу культурна-адукацыйнай фундацыі Орса-Рамана.