У дапаможніку для настаўнікаў раскрываецца практыка рэалізацыі ў школе кампетэнтнаснага падыходу; падрабязна апісаны тэхналогія актыўнай ацэнкі, перакуленае навучанне, арганізацыя навучання ў малых групах. Прыведзены прыклады розных дыдактычных сродкаў, прызначаных для падтрымкі апісаных тэхналогій. Кніга будзе цікавай і карыснай настаўнікам для планавання і правядзення ўрокаў, пры распрацоўцы адукацыйных праектаў; пры абагульненні ўласнага вопыту педагагічнай дзейнасці; кіраўнікам школ -- для арганізацыі метадычнай работы ва ўстановах адукацыі; метадыстам і выкладчыкам ІРА -- для правядзення заняткаў метадычных аб'яднанняў і на павышэнні кваліфікацыі. Дапаможнік можа быць выкарыстаны студэнтамі педагагічных спецыяльнасцяў падчас практыкі ў школе, пры падрыхтоўцы курсавых і дыпломных работ.
Нагадваем, што з першай кнігай М. Запрудскага з серыі Сучасныя школьныя тэхналогіі можна пазнаёміцца тут.