Аўтар Галіна Руціч, нам. дырэктара СШ №1 г. Бярозы
Мэта: развіваць крытычнае мысленне, мову, уменні аргументавана выказваць свае думкі і фарміраваць медыяграматнасць падчас інфармавання вучняў 10-11-х класаў пра змяненні ў правілах ЦТ з выкарыстаннем розных медыятэкстаў.
Вучні змогуць:
- знаходзіць патрэбную інфармацыю на сайтах Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў і ВНУ і ССУА, у якіх яны плануюць працягваць сваю адукацыю і параўноўваць некалькі крыніц інфармацыі па вылучаным крытэрыям;
- прааналізаваць медыятэксты, створаныя ў розных знакавых сістэмах, вылучыць іх асноўныя мэсыджы і сродкі ўздзеяння;
- вызначыць асабіста для сябе магчымыя спецыяльнасці для паступленні ў ВНУ і ССУА нашай краіны з улікам чацвёртага тэсту;
- эканамічна абгрунтаваць уласны ўдзел у рэпетэцыйным тэсціраванні.
Абсталяванне і матэрыялы:
- мультымедыя;
- дадаткі для працы ў групах (тэкст артыкула, пытанні);
- інфаграфіка “Вступительная кампания – 2017. Новые правила”, відэаролік “Вступительная кампания – 2017 – возможность сдавать четыре ЦТ и другие нововведения” www.youtube.com/watch?v=0znuhmrQ8_A –
Спампаваць план-канспект занятка.
Спампаваць раздатачны матэрыял.