Алесь Крой, novychas.by
У гарадзенцаў зноў з'явілася магчымасць запісаць сваіх дзетак у беларускамоўныя класы.
З красавіка па май у школах адбудуцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў. Запішыце сваіх дзетак у беларускамоўны клас!
З часу атрымання Беларуссю незалежнасці з 1991-га да 1995 года у Горадні было каля 80% беларускіх школ. Пасля рэферэндуму 1995 года ўсе беларускія школы сталі рускімі. Але ў кожны навучальны год знаходзяцца бацькі, якія хочуць навучаць сваіх дзяцей на роднай беларускай мове.
Тры гады таму перад начальнікам аддзела адукацыі гарвыканкама ўзнімалася пытанне па адкрыцці першай беларускай гімназіі ў горадзе. У гэтым годзе разглядаліся магчымыя варыянты з абласным кіраўніцтвам сістэмы адукацыі Гарадзеншчыны аб адкрыцці беларускамоўнай гімназіі ў цэнтры горада. Ці гатовы мы пісаць 40 заяў у год на беларускае навучанне? Калі штогод будзе набор 2 беларускіх класаў, то пытанне адкрыцця гімназіі можа быць вырашана хутчэй.
Шаноўныя бацькі, з пачатку чэрвеня і да канца жніўня Вы маеце права падаваць заявы ў школы для навучання сваіх дзетак па-беларуску. Заявы можна пісаць ў 1-5 беларускія класы гарадзенцам і тым, хто пераехаў у Гародню з іншых рэгіёнаў.
У Менску і іншых гарадах краіны сотні першакласнікаў вучацца ў навучальных установах па-беларуску!
Якія школы ў Горадні больш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?
Найперш гэта СШ№32 (Ленінскі раён) і СШ№34 (Кастрычніцкі раён), якія маюць шматгадовы вопыт арганізацыі беларускага навучання.
Бацькі з беларускіх класаў гэтых школ запрашаюць да іх далучацца. Школы знаходзяцца ў цэнтры мікрараёнаў Дзевятоўка і Вішнявец.
У Гімназіі №7 і №10, дзе асобнага беларускага класа няма, навучаецца таксама некалькі дзяцей па-беларуску.
СШ№32
(“Дзевятоўка”, вул. Ліможа,11)
Тэлефон сакратара школы №32: 78-56-01
Завуч пачатковай школы №32: Працоўны тэл.78-56-10 (Багдановіч Валянціна Іваноўна)
E-mail: Sh32@mail.grodno.by
Ленінскі аддзел адукацыі: 72-10-65
Прадстаўнік бацькоўскага камітэта беларускіх класаў: 70-62-89, пасля 18.00 (Астроўская Аксана Барысаўна)
СШ№34
(“Вішнявец”, вул. Індурская шаша, 14)
Тэлефон сакратара школы №34: 56-73-13
Завуч пачатковай школы №34: Карпук Таццяна Міхайлаўна, п.т.54-07-33.
Е-маіl : Sh34oktroo@mail.grodno.by
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66
Аддзел адукацыі Гродзенскага гарвыканкама:72-04-02
Тэлефон начальніка аддзела адукацыі, спорта і турызма гарвыканкама:
72-05-58 (Семанчык Андрэй Антонавіч)
Кастрычніцкі аддзел адукацыі:52-05-66
Калі вы сапраўды хочаце каб вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў ведалі нароўні з рускай і беларускую мову — вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў першы беларускі клас.
Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ: Вэлкам- 943 -58-09,МТС-342-16-17 (Крой Аляксандр), МТС-285-93-07 ( Буднік Іван)
Эл.пошта: tbm.garodnia@tut.by