«Крыштальны журавель» адзначыў свой першы юбілей (+Відэа ўрокаў)

Клуб «Крыштальны журавель» быў стрвораны ў красавіку 2007 года,  і вось ужо дзесяць год, як пераможцы, фіналісты і арганізатары конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года» разносяць на сваіх крылах веды, педагагічны досвед і натхненне па школах нашай краіны.
Вось на днях журавы сваім клінам прыляцелі ў Мінск, каб адсвяткаваць першы юбілей клуба ... ударнай працай. Ну журавы ж не толькі вольныя птушкі, але яшчэ і настаўнікі, таму падчас святаў маюць звычку працаваць, а ў свой юбілей - дарыць падарункі іншым. Таму яны ўвесь дзень вялі ўрокі для вучняў гімназіі № 24, а потым яшчэ і давалі майстар-класы для настаўнікаў Цэнтральнага раёна сталіцы. Nastaunik.info ўдалося запісаць некалькі такіх урокаў, якімі дзелімся з нашымі наведнікамі.
Мілыя журавы! Ад усяго сэрца віншуем вас са Святам! Большасць з вас - сталыя аўтары нашага агульнага сайта, дзякуй вам за гэта!
Разам мы робім вялікую справу - фармуем будучыню нашай Беларусі.
Вольнага вам неба, далёкага выраю і заўсёды прыемнага вяртання на родную зямлю!
Ваш Nastaunik.info.
 
Урок Галіны Сухавай, настаўніцы гімназіі №5 г Віцебска. 
8 клас. Урок літаратуры. Аркадзь Куляшоў, паэма "Маці"
(Урок з элементамі медыяадукацыі і развіцця крытычнага мыслення).
 
 

Урок Аляксандра Сарокі, ліцэй г. Івацэвічы.
10 клас. Англійская мова. The Role of the Mass Media.