11 клас, Матэматыка. Тэма «Аб'ём шара» (рус. мова)

Аўтар: Алена Міхайлава, настаўнік матэматыкі ДУА «Усходаўская СШ», Магілёўскі раён.
 
Урок праводзіўся ў 11 класе сельскай школы. У класе 10 чалавек, усе навучэнцы вывучаюць матэматыку на базавым узроўні 4 чалавекі вывучаюць на павышаным узроўні хімію і біялогію. Сярэдні бал па матэматыцы складае 5,4. Ўзровень матывацыі - сярэдні. Урок праходзіў у кабінеце матэматыкі, па раскладзе - чацвёрты. У 6 вучняў на тэлефонах маецца падлучэнне да высакахуткаснага інтэрнэту, гэты факт ўлічваўся пры дзяленні на групы.
Аўтар урока працуе па сістэме «Актыўная ацэнка». На дадзеным ўроку прысутнічаюць асноўныя элементы сістэмы, выкарыстоўваюцца тэхнікі актыўнага навучання. Акрамя таго, на ўроку надаецца асаблівая ўвага фарміраванню медыяпісьменнасці навучэнцаў.
 
Ідэя ўрока: Настаўнік дае ключавое пытанне:  "Якія новыя веды, атрыманыя на сённяшнім ўроку, будуць карысныя дзяўчынкам нашага класа - будучым медыкам?"
Каб адказаць на яго, вучні правяраюць звесткі, знойдзеныя ў інтэрнэце пра колькасць хвілін, якія чалавек можа правесці ў зорбе (водны шар для забавы). Для гэтага ім, зразумела, спатрэбілася (не менш чым паветра!) уменне разлічыць аб'ём шара....
 
Спампаваць ПЛАН-КАНСПЕКТ УРОКА МАТЭМАТЫКІ У 11 КЛАСЕ ПА ТЭМЕ «Аб'ёмам шара»
clip.gif (1004×319)