Дашкольная адукацыя ў статыстыцы і інфаграфіцы

На сайце Міністэрства адукацыі з'явіліся статыстычныя звесткі ў выглядзе інфаграфікі, якія тычацца дашкольнай адукацыі ў Беларусі. Праўда, працэнт выхаванцаў, якія навучаюцца на роднай мове, не адлюстраваны. Вядомая толькі колькасць беларускамоўных груп. 

Што тычыцца сярэдняй школы, вядома, што сёння ў Беларусі 49% школ складаюць школы з беларускай мовай выкладання. Аднак там навучаецца ўсяго 13% вучняў.