Ролік «Настаўнік можа ўсё змяніць» перамог на двух міжнародных фестывалях

Студэнты МДЛУ знялі ролік у 26-й мінскай школе пра тое, як важна настаўніку ствараць сітуацыю поспеху. Ролік перамог у двух міжнародных фестывалях сацыяльнай рэкламы. Віншуем пераможцаў!
 
Ініцыятарам фестывалю «Святло дабра», які сабраў студэнтаў ВНУ Беларусі, Расіі і Украіны, выступіў факультэт замежных моў ГДУ імя. Ф. Скарыны. На конкурс было прадстаўлена больш за 40 работ, да фіналу дайшлі 15 відэаролікаў і 10 плакатаў, якія закранаюць значныя сацыяльна-эканамічныя і духоўна-маральныя праблемы сучаснага грамадства. Журы аднадушна аддало пальму першынства відэароліку студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта "Teachers make a difference». Пяцёра студэнтаў МДЛУ (творчая група) здолелі ў трох хвілінах расказаць пра тое, як важна быць уважлівым адзін да аднаго, наладзіць масток паразумення паміж аднакласнікамі, паміж настаўнікам і вучнем. Дарэчы, гэты ж ролік атрымаў прыз глядацкіх сімпатый. Другое і трэцяе месца адпаведна занялі відэаролікі «Часова недаступны ...» Маскоўскага дзяржаўнага абласнога універсітэта і «Мая прафесія - псіхолаг» Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Ф.Скарыны.
 
Крыніца: http://gp.by
© Праўда Гомель