З’явіўся артыкул пра медыяадукацыю ў Вікіпедыі

У беларускай Вікіпедыі з’явіўся артыкул прысвечаны медыяадукацыі. Да яго стварэння спрычыніліся настаўнікі аўтары кнігі "Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў".
 
Медыяадукацыя (media education) — частка адукацыйнага працэсу, накіраваная на фармаванне ў грамадстве медыякультуры, падрыхтоўку асобы да бяспечнага і эфектыўнага ўзаемадзеяння з сучаснай сістэмай масмедыя, уключаючы як традыцыйныя (друкаваныя выданні, радыё, кіно, тэлебачанне), так і найноўшыя (камп'ютарна-апасродкаваныя дачыненні, інтэрнэт, мабільная тэлефанія) медыя з улікам развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.
Імклівая медыятызацыя грамадства, актыўнае ўкараненне мультымедыя ва ўсе сферы дзейнасці чалавека актуалізуе важнасць медыяадукацыі для грамадзян усіх узростаў і сацыяльных групаў.
Змест
1Паходжанне тэрміна
2Гісторыя медыяадукацыі
3Асноўныя тэорыі медыяадукацыі
4Міжнародныя стандарты медыяадукацыі
5Медыяінфармацыйныя кампетэнцыі
6Рэкамендацыйны спіс медыяінфармацыйных кампетэнцый беларускага вучня
7Медыяадукацыйныя рэсурсы
8Метадычныя дапаможнікі і зборнікі
9Зноскі
10Крыніцы і спасылкі