Беларускі фантаст Аляксей Шэінстаў лаўрэатам міжнароднай прэміі «Эўракон-2017» — Еўрапейскага таварыства навуковай фантастыкі. Ягоны раман-фэнтэзі "Сем камянёў" разам з кнігамі яшчэ дзесяці аўтараў, быў адзначаны як лепшы літаратурны дэбют.
«Нечакана, вядома, і прыемна, бо ні пра якое намінаванне я не ведаў. Палез у нэт глядзець, хто ў якіх намінацыях атрымліваў „Эўраконаў“ у розныя гады. Аказалася, што гэта былі ў тым ліку і Стругацкія, і Айтматаў, і Карэн Шахназараў, і Станіслаў Лем», — падзяліўся ў Фэйсбуку сваімі першымі ўражаннямі ад атрымання прэміі Аляксей Шэін.
У Беларусі ягоная кніга стала адным з бэстсэлераў 2015 году. Яна распавядае пра хлопца Яся, які апынуўся ў дзівоснай краіне Эфэрэі і змагаецца за выратаванне сваёй невылечна хворай сяброўкі, а адначасова — за вяртанне свабоды краю, які цярпіць пад прыгнётам кіраўніка-самазванца.