9 клас. Урок па тэме "Першая сусветная вайна"

Іна Шымко, г. Глыбокае
У апошні час усё больш увагі надаецца падзеям Першай сусветнай вайны. Гісторыкі бачаць вялікі патэнцыял у вывучэнні Першай сусветнай вайны,  як падзеі, якая стала пачаткам цяжкага часу, змяніла ўяўленні пра цывілізацыю, тэхнагенныя дасягненні. Першая сусветная вайна  - апакаліпсіс сусветнага маштабу, што і планавалася давесці да ведама вучняў на ўроку, зацікавіць дадзенай праблемай, паспрабаваць асэнсаваць маштабы вайны з палітычнага, эканамічнага і псіхалагічнага аспектаў, звязаць з краязнаўчым матэрыялам, прапанаваўшы ў якасці дамашняга задання міні-праект даследчага характару.

На уроку выкарыстаны элементы актыўнай ацэнкі пры пастаноўцы мэты урока, вызначэння крытэрыяў дасягнення мэты, пры выкананні дамашняга задання. Медыяадукацыйны патэнцыя урока складае работа з медыятэкстамі (відэа ((https://www.youtube.com/watch?v=q06rslOnW7s), фота, ваенныя лістоўкі), што дазваляе стварыць праблемныя сітуацыі для выказвання сваёй уласнай пазіцыі. 

clip.gif (1004×319)

Спампаваць:
План урока 
Дадаткі да ўрока:
- Апафеоз вайне,
- Лістоўкі,
- Прэзентацыя,
- Фота,  
- Выказванні пра вайну

Відэа: