Карысны перапынак: завочная экскурсія па Лондане

Ідэю, як ў школе правесці перапынак з карысцю, даслала Валерыя Астроўская з гімназіі №2 г. Пінска. 
 
План-канспект пазакласнага мерапрыемства "Славутасці Лондана"
 
Форма правядзення: завочная экскурсія
Мэты мерапрыемства:
-павышэнне цікавасці да вывучэння англійскай мовы
- пашырэнне ведаў пра славутасці Лондана
 
Ход мерапрыемства:
 
I. Падрыхтоўчы этап
  Навучэнцы 11 класаў загадзя рыхтуюць наглядны матэрыял, развешваюць яго на сценах калідораў школы. Навучэнцы рыхтуюць матэрыял выступу па кожнай славутасці, вучаць гэты матэрыял.
Усяго прадстаўлена 7 славутасцяў: The Bridge of Tower, The Tower, Buckingham Palace, London Eye, Trafalgar square, Big Ben, Westminster Abbey.
Таксама выбіраюцца вучні, адказныя за запрашэнне дзяцей на экскурсію і падтрыманне парадку на калідоры падчас экскурсіі.
 
II. Правядзенне экскурсіі
Навучэнцы 11 класаў, размяшчаюцца каля малюнкаў славутасцяў Лондана. Загадзя вызначаныя адказныя запрашаюць дзяцей, якія выходзяць з вучэбных кабінетаў, наведаць экскурсію.
Вучні праводзяць экскурсію на 3 мовах: на англійскай, беларускай і рускай (так як у гімназіі не ўсе навучэнцы вывучаюць англійскую)
Пасля наведвання экскурсіі "турыстам" прапануецца разгадаць крыжаванку.
 
III. Падвядзенне вынікаў
Праверка крыжаванкі,
узнагароджанне пераможцаў