«Беллегпром» прапануе зрабіць адзіную форму для настаўнікаў

14.08.2017

 

 

Паводле https://citydog.by/
 
Канцэрн «Беллегпрам» гатовы распрацаваць і пашыць для настаўнікаў школ і гімназій адзіную форму - калі на гэта пагодзяцца самі выкладчыкі і адміністрацыі навучальных устаноў. Пра гэта намеснік старшыні канцэрна Аляксандр Якоўчыц сказаў у інтэрв'ю агенцтву «Мінск-Навіны».
 
Якоўчыц распавёў, што разам з Міністэрствам адукацыі з канца 2015 года канцэрн рэалізуе пілотны праект «Школа будучыні». У рамках яго па замове 112 школ і гімназій распрацавалі і ўкаранілі дрэс-код для 27 тысяч школьнікаў.
«Калі ў школы або гімназіі ёсць жаданне забяспечыць аднастайнасць у форме не толькі вучняў, але і настаўнікаў, мы можам дапамагчы гэта арганізаваць. На наш погляд, гэта павышае імідж установы адукацыі », - выказаў меркаванне А. Якоўчыц. На фота - педагогі СШ №101 у форме.