12 жніўня Святлана Алексіевіч сустрэлася з гамельчукамі. Сустрэчу арганізавалі грамадзка-палітычны цэнтр, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Адказваючы на пытаньне Марыі Шыманоўскай пра пошук беларусамі нацыянальнай ідэі, Алексіевіч сказала:
«У нас нацыянальнай ідэяй можа быць толькі пабудова сваёй нацыянальнай дзяржавы, дзе была б наша нацыянальная мова. Я пэўны час меркавала, што ўлада пасля Крыма перахопіць у апазіцыі гэтую нацыянальную ідэю. Не можа быць нейкай паветранай нацыянальнай ідэі. Для нас — беларусаў, яна вельмі канкрэтная. У нас няма сваёй дзяржавы, бо мовы няма, школы не на беларускай размаўляюць, у беларускай літаратуры мізэрныя наклады. Гэта вельмі сур’ёзная праблема».
Чытайце таксама: 10 выказваньняў Святланы Алексіевіч на сустрэчы з чытачамі ў Гомлі