Сяргей Фадзін, настаўнік фізікі СШ №26 г. Гродна
Рашэнне задач на ўроках фізікі, часцей за ўсё, выклікае найбольшую цяжкасць у вучняў. Я задаўся пытаннем, як зрабіць гэты працэс больш зразумелым, займальным і набліжаным да інтарэсаў вучняў і іх свету. Сучасныя падлеткі любяць глядзець кіно. А адной з праблем сучаснай кінаіндустрыі з'яўляюцца кіналяпы, асобная катэгорыя з якіх - навуковыя кіналяпы, г.зн. тыя сцэны, якія з навуковага пункту гледжання не адпавядаюць рэчаіснасці. Часцей за ўсё, сцэнарысты і рэжысёры не сябруюць з фізікай. І я выкарыстаў фізічны кіналяп у якасці ўмовы задачы для вучняў 9 класа.
Кадры з фільма " Mission: Impossible 2 " з 1:40 да 2:09 хвіліны былі выкарыстаны для фармулявання праблемнага пытання (чым скончыцца гэта сцэна і чаму вы так лічыце?) і ўмовы задачы.