5 ці 10 балаў? Што выбіраюць настаўнікі?

21.08.2017

Вяртанне да 5-бальнай сістэмы будзе абмяркоўвацца на Рэспубліканскім педсавеце  23-24 жніўня. Аднак меркаванне настаўнікаў па гэтым пытанні ніхто не ведае. Прапануем далучыцца да апытання праз сацыяльныя сеткі, дзе можна прагаласаваць за лепшы (на ваш погляд) варыянт ацэнкі ведаў, ці выказаць сваё меркаванне.  Nastaunik.info абяцае апублікаваць атрыманыя вынікі, потым разам параўнаем іх з тым, што вырашыць педсавет. Паглядзім, ці прыслухаецца ён да педагогаў. 

Вы можаце далучыцца да старонкі Nastaunik.info і выказаць свой выбар у любой з трох сацыяльных сетак. Галасаванне ананімнае. 

Перайсці да старонкі Nastaunik.info:
- у Фэйсбуку
- у Вконтакте
- у Аднакласніках