08.10.2017
Музейныя заняткі для школьнікаў 1–11 класаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі!
Выдатная магчымасць на ўласныя вочы ўбачыць артэфакты, пра якія школьнікі чытаюць у падручніках: каштоўныя кніжныя помнікі, створаныя нашымі продкамі за 500 гадоў кнігадруку, а таксама лепшыя сусветныя ўзоры кніжнай справы ад часоў Ёгана Гутэнберга да нашых дзён. Але падручнікі няхай дзеткі пакідаюць дома, таму што пазнанне разнастайнасці кніжнай культуры будзе адбывацца ў даступнай і займальнай форме праз дыялог, гульні і творчасць.
Працягласць заняткаў – 60 хвілін.