11.10.2017
На сайце "Бацькам падлеткаў" аўтары адкрытага ліста і петыцыі "Абараніце школьнага настаўніка" Яўгенія Пастэрнак і Андрэй Жвалеўскі працягваюць серыю публікацый на тэму школьнай адукацыі.
Вось апошні іх допіс:
Вось апошні іх допіс:
Дарагія беларускія настаўнікі!
Вы не хвалюйцеся, мы супакойвацца не збіраемся, планамерна працуем, збіраем дакументы, сведчанні.
Карціна раскрываецца эпічная. Высветлілася, што ў дашкольных установах - ПЕКЛА нават у параўнанні са школай.
І так, усё вельмі залежыць ад канкрэтных дырэктараў.
Што ўразіла асабіста мяне: дзе-нідзе настаўнікаў (і не толькі) адпраўляюць інспектаваць ... электраправодку!
Праводку, Карл! Уяўляеце: прыходзіць настаўніца гісторыі правяраць праводку ... і што? Яна ж не разумее, правільная гэта праводка ці не вельмі. І яна праверыць, як ёй падкажа інтуіцыя гісторыка. А потым праводка дасць іскру, пажар, судовае разбіральніцтва ... і на настаўніцу яшчэ і штраф павесяць, што дрэнна праводку праверыла.
Ёсць і больш жахлівыя рэчы, але пра іх пакуль казаць не будзем - трэба здабыць доказы.
Увогуле, пара з гэтым бардаком, які ў нас называецца «стабільнасцю», разбірацца сур'ёзна.
З пракуратурай.
Калегі. Дапаможам сабраць факты парушэнняў правоў настаўнікаў! Як гэта зрабіць - чытайце ў артыкуле Абараніце школьнага настаўніка! Крок другі. Практычны.
Яшяэ артыкулы аўтараў: