Ці ты ведаеш як будавалі савецкую ўладу?

Да круглай даты кастрычніцкіх падзей 2017 года настаўнікі розных краін ствараюць інструменты і выпрабоўваюць розныя спосабы, каб данесці да сучасных вучняў гіторыю тых часоў. Прапануем пазнаёміцца з тэстам грузінскіх калег, якія разам з гісторыяй выкладаюць і асновы медыяграматнасці. Вучні разглядаюць плакаты і спрабуюць адгадаць, якія слоганы на іх былі напісаны. 
Пасля клас абмяркоўвае мэты плакатаў, каго і ў чым стараліся пераканаць, якімі сродкамі гэта рабілі, вызначае, ці выкарыстоўваліся сродкі маніпуляцыі  і г.д. Ці можа адказааць на гэтыя пытанні падручнік? Чаму?
Цікава, што першы плакат тэста на беларускай мове. 

Тэст знаходзіцца тут: http://mythdetector.ge/en/quizz/quiz-soviet-propaganda