08.11.2017
11 лістапада 2017 г. (субота) на выставе “Францыск Скарына і яго эпоха” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца музейныя заняткі для дзяцей 6–12 гадоў. Удзельнікі пазнаёмяцца з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара праз дыялог, гульні і творчасць. Кожны праявіць майстэрства і зробіць уласнае "Сонца маладзіковае".
Пачатак заняткаў – а 13 гадзіне. Працягласць – 60 хвілін.
Кошт 6,00 бел. руб., для дзяцей са шматдзетных сем’яў – 4,00 бел. руб.
Кантактная інфармацыя:
(8 017) 293 27 82, (8 025) 994 21 12.