У сацыяльнай сетцы Instagram зʼявіўся цікавы акаўнт для настаўнікаў гісторыі. Яго стварыла Галіна Віктараўна Свентухоўская, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства СШ № 16 г. Брэста. Аўтарка дае інстаграм-справаздачы з цікавых заняткаў, публікуе заданні для вучняў з воблакамі слоў і дзеліцца карыснымі напрацоўкамі. Настаўнікі гісторыі, грамадазнаўства і не толькі, далучайцеся: https://www.instagram.com/webclio