Настаўніца нямецкай мовы Валковіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы Гулімава Марына Яўгенаўна распрацавала карысную вынаходку для калег – гэта цікавы ўрок для шостага класа па краіназнаўству «Нацыянальныя стравы Германіі».
На ўроку вучні шмат размаўляюць на нямецкай мове, удасканальваюць навыкі разумення нямецкай мовы на слых, працуюць у групах, развіваюць уменні аналізаваць і супастаўляць інфармацыю, развіваць уменні працы з тэкстам. Паўтараюць навучальны матэрыял па тэме «Ежа» і знаёмяцца з новым краіназнаўчым і лексічным матэрыялам – назвамі нямецкіх нацыянальных страў.
План урока, прыёмы, інструменты і медыядадаткі можна спампаваць тут.
Шаноўныя настаўнікі! Калі ў вас есць цікавыя напрацоўкі, карысныя планы ўрокаў і педагагічныя кейсы, якімі, на вашу думку, варта падзяліцца з прафесійнай супольнасцю, – дасылайце іх, калі ласка, нам на nastaunik.info@gmail.com. Чакаем вашых лістоў!