Жанна Іванова, Газета Слонімская
Буктрэйлер (англ. Booktrailer) - гэта кароткі відэаролік, які распавядае ў адвольнай мастацкай форме аб якой-небудзь кнізе. Мэта такіх ролікаў - рэклама кніг і чытання, прыцягненне ўвагі да кніг пры дапамозе візуальных сродкаў. Аднак буктрэйлер - гэта яшчэ і эфектыўны метадычны сродак, які дазваляе вучням вылучыць галоўнае ў кнізе, перадаць думку з дапамогай медыйных тэхналогіяў так, каб яна закранула іншых. Пры гэтым дзеці набываюць медыякампетэнцыі, вучацца быць актыўнымі стваральнікамі медыйнай прасторы.
Пагладзіце некалькі буктрэйлераў слонімскіх вучняў, знятых па матывах твораў беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, 135-годдзе з дня нараджэння якіх сёлета святкуецца ў Беларусі.
Аўтары паказалі буктрэйлеры ў розных жанрах — мультфільм, слайд-шоу, відэафільм, музычны кліп, знятыя па матывах верша Янкі Купалы "Хлопчык і лётчык", казкі "Хмарка" і трылогіі "На ростанях" Якуба Коласа.
Журы вызначыла лепшыя работы ў кожнай намінацыі. Пераможцамі сталі: Максім Якімец, вучань 8-га Міжэвіцкай сярэдняй школы (дыплом І ступені), Ксенія Хіміч, вучаніца 8-га класа Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы (дыплом І ступені), Сяргей Цыбульскі, вучань 10-га класа СШ №9 Слоніма (дыплом І ступені), Валерыя Сяркевіч, вучаніца 8-га класа Сялявіцкага яслі-сада-базавай школы (дыплом ІІ ступені).