Першая неканферэнцыя для настаўнікаў EdCamp Belarus прайшла пры падтрымцы Юрыя Мельнічака - сузаснавальніка картаграфічнага сэрвісу MAPS.ME, які мае досвед працы ў кампаніях Google, eBay і інш. Гэта знакавая падзея, таму што ўпершыню беларускую адукацыю падтрымаў беларускі бізнэсмэн.