Іржы Трунда (Jiří Trunda) - дырэктар базавай школы Прагі. У сваёй лекцыі ён распавядае пра змены, якія адбыліся ў школах Чэхіі пасля 1990 года, параўноўвае праблемы, з якімі сутыкаюцца Чэхія і Беларусь у працэсе дэсаветызацыі школы і пабудове сучасных нацыянальных сістэм адукацыі.
"Мы не былі падрыхтаваныя да змен. Мы былі раз'яднаныя. Мы не маглі прыйсці да агульнай карціны, як павінна выглядаць чэшская школа. Усе хацелі дзецям дабра, не было такога, каб нехта хацеў зла.
Атрымалася супрацьстаянне розных паняццяў дабра, хто як дабро разумеў. Міністры адукацыі мяняліся часта. Не было такога, каб хтосці давёў сваю стратэгію да канца. І мне здаецца, што нашы школы існуюць не дзякуючы, а насуперак міністэрству адукацыі".