Наталля Катчанка, настаўніца англійскай мовы Нясвіжскай гімназіі, распрацавала ўрок для вучняў 8 класа па тэме «Грошы».
На ўроку вучні змогуць прааналізаваць выявы, якія сустракаюцца на банкнотах і паспрабуюць зрабіць высновы аб нацыянальных і культурных каштоўнасцях розных краін. Ключавое пытанне ўроку: Як можна растлумачыць факт з’яўлення выяў на банкнотах?
Задачы ўроку:
• фарміраваць новыя медыйныя веды па тэме ўрока;
• удасканальваць навыкі дыялагічнай і маналагічнай мовы;
• развіваць уменні крытычнага мыслення і даследавання;
• спрыяць авалодванню вучнямі асноўнымі формамі разумовай дзейнасці (параўнанне, аналіз, прагназаванне, абагульненне).
Паводле крытэраў ацэньвання, вучні мусяць растлумачыць, што кожная краіна мае ўласныя выявы на грашовых адзінках, і чаму яны маюць дачыненне да гісторыі ці культуры краіны. Вучні знойдуць інфармацыю пра любыя 3-4 цікавыя факты, звязаныя з выявамі на розных банкнотах і знойдуць сувязь паміж выявамі на банкнотах і культурнымі і гістарычнымі каштоўнасцямі краіны.
Поўны план уроку + медыядадаткі (прэзентацыі) можна спампаваць тут.