Вэб-сэрвісы як інструменты медыяпедагога

Святлана Кудраўцава,
начальнік аддзела метадычнага забеспячэння гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі НІА 
 
Як педагогам навучыць вучняў чытаць медыятэксты? Як навучыць выяўляць медыяпасланне ў медыятэксце? Як яго дэкадаваць? Як навучыць вучняў вылучаць маніпуляцыі і не паддавацца прапагандзе, як шукаць інфармацыю і выяўляць сапраўдная яна ці не? Адказ просты – “Навучыцць дзяцей ствараць медыятэкст”. Каб навучыць гэтаму вучняў – трэба навучыцца самому. 

Якім жа чынам можна ствараць медыятэкст педагогу? Якія вэб-сэрвісы ў гэтым дапамогуць?

Для эфектыўнай працы ў сучасных умовах медыяпедагогу неабходна выкарыстоўваць тэхналогіі, якія дазваляюць хутчэй і больш зручна працаваць з інфармацыяй, планаваць сваю працу, падтрымліваць камунікацыю з вучнямі і калегамі. Усё гэта дазваляюць здзейсніць вэб-сэрвісы, якія сёння карыстаюцца папулярнасцю і ў вучняў, бо яны даступныя, простыя ў засваенні і дазваляюць моладзі значна больш эфектыўна рэалізаваць сябе сацыяльна. Практычна кожны падлетак знаёмы з відэа і фота-сэрвісамі, са скайпам, вайберам, электроннай поштай і г.д. Да таго ж гэтыя сэрвісы пашыраюць магчымасці вучэбнай дзейнасці і цалкам забяспечваюць патрэбы медыяпедагога.

Падрабязны агляд тэмы чытайце тут.