Відэаролікі для ўрокаў беларускай літаратуры і класных гадзінаў

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа №9 г.Мазыра» Аксана Анатолеўна Паляшчук падзялілася відэаролікамі, якія стварылі яе вучні.
Відэа могуць быць выкарыстаны на ўроках беларускай літаратуры.
 
«Чарнобыль. Ноч працягласцю 30 гадоў» — пры вывучэнні сучаснай прозы на тэму трагедыі на ЧАЭС у 11 класе.
«Хатынь» — пры вывучэнні аповесці Алеся Адамовіча «Хатынская аповесць» і дакументальнай аповесці «Мы з вогненнай вёскі»), так і на класных гадзінах.
«Прававед» — прафарыентацыйны ролік пра прафесію юрыста, які можна выкарыстоўваць на класных гадзінах.