Настаўнік Кары Лоўхівуоры сабраў канцэрнтную залю "Мінск" (Відэа)

Больш за 2000 настаўнікаў запісалася на адкрыты майстар-клас фінскага настаўніка Кары Лоўхівуоры, які наведаў Мінск 18 студзеня 2018 г. Арганізатарам - кампаніі "A-100" - прыйшлося пайсці насустрач жаданню беларусаў і арэндаваць для выступу канцэртную залю "Мінск", аднак і там не было ніводнага вольнага месца. Беларусы паказалі сваю прыхільнасць да еўрапейскай сістэмы каштоўнасцяў, у тым ліку і ў адукацыі. Мы сабралі спасылкі на відэазапісы і артыкулы ў прэсе, прысвечаныя гэтай падзеі. 
Глядзіце выступ фінскага мэтра. 

Відэа цалкам: 

Артыкулы па тэме:

Шмат перапынкаў і мала хатняга задання. Выкладчык расказаў, як фінскія школы сталі найлепшымі ў свеце
 

У краіны не было рэсурсаў, і таму ўрад зрабіў стаўку на адукацыю. З гэтага пачалася школьная рэформа ў Фінляндыі ў 1970-я гады. Пасля адмены тэстаў і праверак настаўнікаў фінскія школьнікі сталі найлепшымі ў пісьменнасці і ўменні прымяняць веды на практыцы.

Пра гэта 18 студзеня ў Мінску распавядаў Кары Лоўхівуоры — былы дырэктар школы, дзе вучні ходзяць без абутку, не здаюць тэстаў, а настаўнікі ствараюць уласную праграму навучання.

Пасля таго, як Фінляндыя пачала рэформы ў адукацыі 45 гадоў таму, фінскія школьнікі сталі найбольш паспяховымі ў савеце. Штогод яны займаюць першыя месцы ў рэйтынгу PISA — міжнароднай праграме ацэнкі адукацыйных дасягненняў навучэнцаў. 

У Фінляндыі не было нафты, таму ўрад вырашыў інвеставаць у адукацыю

У 1972 годзе ў Фінляндыі пачалася школьная рэформа. У краіне замянілі падрыхтоўку настаўнікаў і адмовіліся ад іспытаў і тэстаў у школе.

«У Фінляндыі зразумелі, што ў нас няма нафты, як у Нарвегіі. Мы маем лясы, зялёнае золата, але гэтага недастаткова. Мы зразумелі, што адукацыя мусіць быць нашай моцнай рысай. Таму грамадства зрабіла шмат высілкаў для падрыхтоўкі настаўнікаў».​

Усе школы аднолькавыя, няма прэстыжных і непрэстыжных

У Фінляндыі не існуе паняцця прэстыжнай ці непрэстыжнай школы. Бацькі не могуць выбраць школу для свайго дзіцяці. Паводле закону, вучні мусяць наведваць школу па месцы жыхарства.

«Такая сістэма забяспечвае роўнасць, кожнае дзіця мае аднолькавыя магчымасці», — кажа Кары.

Усе школы Фінляндыі дзяржаўныя і цалкам бясплатныя. Вучні ня плацяць ні за падручнікі, ні за гарачае харчаванне.

Бацькі не ўмешваюцца ў жыццё школы

Фінскія бацькі давяраюць настаўнікам і школьнай адміністрацыі і не ўмешваюцца ў справы школы.

«У нас няма школьных інспектараў, — кажа ён. — Пытанне даверу тычыцца ўсяго грамадства. Урад давярае муніцыпальнай уладзе, мясцовыя органы ўлады давяраюць дырэктару школы, дырэктар давярае настаўніку, а настаўнік — вучням. Такім чынам, сем’і давяраюць школе. У нас няма такога, як у Амерыцы, калі бацькі ўмешваюцца ў паўсядзённае жыццё школы».

Конкурс на настаўніка — 10 чалавек на месца

Каб стаць школьным выкладчыкам, абавязкова трэба мець ступень магістра.

«Прафесія настаўніка прэстыжная. Таму мы маем вельмі добрых абітурыентаў, якія хочуць стаць студэнтамі», — пасля гэтых словаў зала патанае ў апладысментах. Конкурс на педагагічныя спецыяльнасці ў фінскіх універсітэтах — да 10 чалавек на месца.

У Фінляндыі працаваць настаўнікам у школе больш прэстыжна, чым ва універсітэце. Статыстыка сведчыць, што школьны выкладчык у сярэднім атрымлівае большы заробак, чым універсітэцкі.


Выкладчыкі самі складаюць навучальныя праграмы

У Фінляндыі існуе нацыянальная праграма, паводле якой працуюць настаўнікі. Але як арганізоўваць навучанне, у кожнай школе вызначаюць самі.

«Няма рэформаў, якія спускаюцца зверху, — кажа Кары. — Адміністрацыя ці міністэрства іх не навязваюць. Заўжды гэта абмяркоўваецца з настаўнікамі».

Формы не носяць ні вучні, ні выкладчыкі

«У Фінляндыі школьная форма — гэта джынсы і байкі, — кажа Кары. — Таксама і настаўнікі ходзяць у джынсах і байках— у нас гэта вельмі нефармальна. Вонкавы выгляд ні на што не ўплывае».

Вялікія перапынкі і шмат часу для гульняў

Стандартны расклад заняткаў у фінскай школе такі самы, як і ў большасці краінаў: 45 хвілін уроку і 15 хвілін перапынку. Часам настаўнікі аб’ядноўваюць два ўрокі, і тады перапынак цягнецца паўгадзіны. Калі на дзень вучань мае шэсць заняткаў, у яго выходзіць 75 хвілін для адпачынку.

«Чатыры асноўныя рэчы ў фінскай адукацыі: гэта кароткія дні навучання, шмат вольнага часу, мала хатняга задання і доўгія вакацыі, — кажа Кары. — Усё вельмі проста».


Трэставанне не патрэбна

У Фінляндыі адмовіліся ад матывацыі вучняў за кошт ацэнак.

«Лічбы мала пра што кажуць, — кажа Кары. — Самае важнае — параўноўваць сябе сённяшняга з сабой мінулым, а не з іншымі людзьмі. Гэта значыць, параўноўваць сваё развіццё адносна ўласных навыкаў, а не зь іншымі вучнямі».

Таксама ў Фінляндыі адмовіліся ад трэставання. Настаўніку не так важна, наколькі яго вучні лепшыя за вучняў іншых школаў.

«У нас няма трэставання, і нам не даводзіцца пастаянна даказваць, наколькі мы лепшыя за іншых», — кажа Кары.

Вучняў не пакідаюць на другі год

Нават калі ў вучня сур’ёзныя праблемы з нейкім прадметам, яго не пакідаюць на другі год. Напрыклад, ён сёлета не спраўляецца матэматыкай, але няма патрэбы другі год запар вывучаць усе астатнія прадметы.

«Больш важна, каб вучань мог заставацца са сваімі аднакласнікамі і разам з імі вучыўся і развіваўся далей».

На наступны год вучняў, якія адставалі ў пэўных прадметах, збіраюць у групу і дадаткова праводзяць з імі заняткі.

Міністэрства адукацыі не робіць праверак

«Адмена школьных інспектараў. Думаю, кожны чалавек у гэтай залі ведае, што прыезд інспекцыі — гэта тэатр», — пасля гэтых словаў Кары ў залі зноў загрымелі апладысменты. Большасць даведнікаў лекцыі былі педагогі.

Замест міністэрскіх праверак у Фінляндыі створаная сістэма самаацэнкі. Кожныя тры гады праводзіцца апытанне бацькоў, супрацоўнікаў школы і вучняў. Так адміністрацыя школы вызначае дзесяць галоўных дасягненняў і дзесяць самых слабых бакоў сваёй школы.