Буктрэйлеры як медыятэкст для натхнення беларускай літаратурай

Буктрэйлеры – выдатны медыяпрадукт, каб зацікавіць вучняў літаратурай, творамі беларускіх класікаў, і адначасова навучыць іх працаваць з сучаснымі вэб-інструментамі: ствараць нескладаныя відэа і анімацыю, працаваць у кадры, выкарыстоўваць магчымасці графічных рэдактараў, пісаць сцэнары, рабіць мантаж. Мы ўзгадалі лепшыя буктрэйлеры вучняў, пераможцаў конкурсу «Фэст буктрэйлераў па творах Янкі Купалы і Якуба Коласа», які ладзіў у лістападзе Нацыянальны інстытут адукацыі.
 
Як кажа Вікіпедыя, буктрейлер (англ. Booktrailer) - гэта кароткі відэаролік, які распавядае ў адвольнай мастацкай форме аб якой-небудзь кнізе. Буктрэйлеры прапагандуюць чытанне і рэкламуюць асобныя кнігі з дапамогай візуальных сродкаў, характэрных для трэйлераў да кінафільмаў. Як правіла, працягласць буктрейлера складае не больш за 3 хвілін. Такія ролікі здымаюць як да сучасных кнігам, так і да кніг, якія сталі літаратурнай класікай.
 
Вучні прадставілі буктрэйлеры ў розных жанрах – тут і мультфільмы, і музычныя кліпы, і слайд-шоу. Вось працы пераможцаў конкурсу – глядзіце і натхняйцеся!
Крыніца відэа: Нацыянальны інстытут адукацыі. 

1. Буктрэйлер па ўрыўку «Дзядзька-кухар» з паэмы «Новая зямля» Якуба Коласа.

Аўтары: Гаманко Вера, Сінюковіч Максім, вучні 10 класа ДУА «Гасцілавіцкая сярэдняя школа Лагойскага раёна», Мінская вобласць.

2. Буктрэйлер «Непаўторны свет маленства: вобразы дзяцей у паэме Я. Коласа „Новая зямля”.

Аўтар: Аўчыннікаў Захар, вучань 6 класа ДУА «Туркоўская дзіцячы сад – сярэдняя школа», Віцебская вобласць.

3. Буктрэйлер «Зло – не заўсёды зло».

Аўтар: Cяцко Алiса, вучаніца 3 «A» класа ДУА «Гімназія № 10 г. Мінска».

4. Буктрэйлер «Якуб Колас. „Сымон-музыка“».

Аўтар: Клюкач Ягор, вучань 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Скідзеля», Гродзенская вобласць, кіраўнік Мех Людміла Аляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

5. Буктрэйлер «Якуб Колас. „Новая зямля“».

Аўтары: Варабей Максім, Смірноў Павел, вучні 11 «Б» класа ДУА «Гімназія г. Асіповічы», Магілёўская вобласць.

6. Буктрэйлер па творы Якуба Коласа «Савось-распуснік».

Аўтар: Бусел Валерыя, вучаніца 9 класа ДУА «Баршчоўскі дзіцячы сад – базавая школа», Гомельская вобласць.

7. Анімацыйны мультфільм «Якуб Колас. „Хмарка“».

Аўтары: Залеўская Ксенія, вучаніца 8 класа, Савошка Дар’я, Аніськін Яраслаў, вучні 10 класа ДУА «Ляскавіцкая сярэдняя школа», Гомельская вобласць, кіраўнікі: Валасюк Анастасія Рыгораўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры і Валасюк Уладзімір Вячаслававіч, настаўнік інфарматыкі.

8. Буктрэйлер «Творы Купалы чытайце, скарбы родай зямлі адкрывайце!».

Аўтар: Кандрацюк Кацярына, вучаніца 10 класа ДУА «Гімназія № 3 г. Брэста».

9. Анімацыйны ролік на верш Я. Купалы «Вясна».

Аўтар: Дубікоўская Святлана Анатольеўна, Базялюк Валерыя Уладзіміраўна, вучаніцы 11 «Б» класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Дзяржынска», Мінская вобласць. Кіраўнік Пузіноўская Святлана Рыгораўна, настаўнік інфарматыкі.

 10. Буктрэйлер «Якуб Колас. Байка „Конь і сабака“».

Аўтар: Гетун Яна, вучаніца 6 «А» класа, Галавач Уладзіслаў, вучань 7 «Б» класа ДУА «Гімназія № 1 імя Ф. Я. Перца г. Пінска», Брэсцкая вобласць.