Медыяадукацыя за тры хвіліны: што, навошта і дзе навучыцца (ВІДЭА)

Метадыст Вольга Скрыпель з дапамогай сэрвісаў па сварэнні інтэрактыўных медыяпрадуктаў зрабіла відэа пра медыяадукацыю. Як кажа аўтарка, асновай відэа стала прэзентація калегі, метадыста Нацыянальнага інстытута адукацыі Алены Палейка. Пытанне медыяадукацыі, зазначае Вольга Скрыпель, будзе хутка абмяркоўвацца на рэгіянальным вучэбна-метадычным аб'яднанні настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. 
 
У відэа даецца тлумачэнне што ёсць медыяадукацыя, ці патрэбна працаваць настаўніку са старымі, так і з новымі медыя, і як граматна фарміраваць медыяінфармацыйную культуру вучняў. Відэа невялікае, але багата інфарматыўнае: акрамя зразумелых тлумачэнняў і падачы матэрыяла ў выглядзе інфаграфік і схем, у канцы прыводзіцца спіс крыніц і жывых суполак у сацыяльных сетках, дзе можна даведацца пра медыяадукацыю больш, а таксама расклад адукацыйных семінараў у Нацыянальнага інстытута адукацыі ў 2018 годзе. Глядзім!