Медыяадукацыя: 25 пароляў, якія ніколі не варта выкарыстоўваць (ВІДЭА)

Каліфарнійская ІТ-кампанія SplashData прааналізавала пяць мільёнаў пароляў, якія выкарыстоўваліся ў акаўнтах, узламаных у 2017 годзе. У выніку даследавання яны апублікавалі спіс са ста самых распаўсюджаных і небяспечных варыянтаў.
Цікава, кажуць даследчыкі, што ў 2017 годзе каля 10% людзей выкарыстоўвалі па меншай меры адзін з першай чвэрці рэйтынгу, а 3% выбралі найгоршы варыянт для абароны – «123456».
 
Глядзім відэа, каб даведацца пра той black-list з 25 пароляў. Абараняйце свае дадзеныя: выкарыстоўвайце складаныя паролі.