У гарадзенскай гімназіі №7 адкрыўся музей сялянскага побыту

02.02.2018
Старадаўні інтэр’ер беларускай сялянскай хаты аднавілі ў гарадзенскай гімназіі №7. У асобным пакоі сабралі рэчы, якія яшчэ некалькі дзясяткаў год таму можна было ўбачыць амаль што ў кожным вясковым жытле. У стварэнні экспазіцыі прынялі актыўны ўдзел як настаўнікі, так і вучні, а адкрыцце музею сялянскага побыту правялі ў стыле тэатралізаванага прадстаўлення – гасцей частавалі духмянай гарбатай з зёлкамі і забаўлялі песнямі.
 
Музей зроблены ў традыцыях сялянскай хаты, пабудаваны па прынцыпах, па якіх будавалі сялянскую хату нашыя прашчуры. У экспазіціі – звычайныя рэчы сялянскага побыту (ложак, куфар), іх збіралі ўсе разам. Музей будзе інтэрактыўным. Тут гатовы часта сустракаць гасцей, ладзіць майстар-класы і мерапрыемствы. Асноўная іх мэта – заахвоціць падрастаючае пакаленне да захавання беларускай нацыянальнай спадчыны.