"Фарміраванне чытацкіх кампетэнцый сродкамі медыяадукацыі": майстар-клас (ВІДЭА)

Ала Мікалаеўна Лазіцкая, настаўнік-метадыст, дырэктарка сярэдняй школы №2 г. Століна правяла майстар-клас для настаўнікаў »Фарміраванне чытацкіх кампетэнцый сродкамі медыяадукацыі«, на якім яна распавяла пра перадумовы і ўмовы трансфармацыі адукацыі.

«Мы вымушаны нешта мяняць, трансфармуецца сутнасць адукацыі», – падкрэсліла спікерка. Напачатку майстар класа Ала Мікалаеўна раздала ў аўдыторыі, якая была загадзя падзелена на групы, камплект з 14 гексаў. Задача групы – за 2 хвіліны выбраць 7 з найбольш істотнымі ключавымі кампетэнцыямі. Сярод надпісаў на гексах былі медыяадукацыя, кампетэнтнасны падыход, глабальная інфарматызацыя, крытычнае мысленне, уменне прымаць рашэнні ў нестандартнай сітуацыі.

На майстар-класе Ала Мікалаеўна падрабязна распавяла пра тое, што такое чытацкая граматнасць, медыяадукацыя (вельмі цікавыя прыклады з рэкламай!), прыёмы медыйных маніпуляцый. Відэа ёмкае і дынамічнае з самымі цікавымі момантамі майстар-класа. Глядзім і пераймаем вопыт!